Кантакты паміж музеямі Беларусі і Кітая актыўна наладжваюцца
  2014-07-03 17:15:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ліпені Беларусь наведае дэлегацыя культурных дзеячаў Кітая, у складзе якой – мастакі, спевачка і арганізатары выставачных праектаў. У праграме – наведванне Мінска, іншых гарадоў Беларусі,  правядзенне  экспазіцыі кітайскага мастацтва.

Дарэчы, гэта прыклад таго, як пакрысе ўсё больш актыўна наладжваюцца сувязі  паміж беларускімі і кітайскімі творцамі і мастацкімі арганізацыямі. З беларускага боку цікавасць да творчай прасторы Паднябеснай таксама ёсць. Дырэктар дзяржаўнага літаратурнага музея беларускага Песняра Янкі Купалы Алена Ляшковіч узгадала, што кантакты існуюць з пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. А з 2012 года ў музеі стала фарміравацца галерэя партрэтаў знакамітага беларускага літаратара, пачатк якой паклаў кітайскі мастак.  Алена Раманаўна наведала Кітай у складзе беларускай дэлегацыі дзеячаў культуры і мастацтва і падзялілася з намі сваім бачаннем будучага супрацоўніцтва.

 

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

 

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040