У нямецкім універсітэцкім горадзе Гётынген заснаваны першы сусветны навуковы інстытут Канфуцыя
  2014-07-04 10:40:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы сусветны навуковы інстытут Канфуцыя заснаваны ва ўніверсітэцкім горадзе Гётынген у Германіі.

Навуковы інстытут Канфуцыя ў Гётынгене заснаваны пры супрацоўніцтве Гётынгенскага ўніверсітэта, Нанкінскага ўніверсітэта (Кітай) і Пекінскага ўніверсітэта замежных моў. Асноўнай задачай гэтага інстытута з'яўляецца даследчая работа ў галіне метадаў выкладання кітайскай мовы як замежнай, а таксама прымяненне гэтых метадаў. Апрача таго, адна з ключавых задач – распаўсюджанне ведаў аб найноўшых выніках даследаванняў, звязаных з сучасным Кітаем, сярод шырокіх колаў грамадскасці.

Кіраўнік аддзялення Усходняй Азіі Гётынгенскага ўніверсітэта Г.Клотэр паведаміў, што інстытут стварае платформу для навуковага абмену ў галіне выкладання кітайскай мовы як замежнай.

Зараз у Германіі працуюць 15 інстытутаў Канфуцыя і больш за 300 сярэдніх і пачатковы школ, у якіх вывучаецца кітайская мова. У некаторых спецыялізаваных даследчых установах ўсё больш расце цікавасць да Кітая. Фонд "Меркатор" у канцы мінулага года паведаміў, што ім было інвесціравана 18,4 млн. еўра ў будаўніцтва ў Берліне найбуйнейшага ў Еўропе Цэнтра вывучэння Кітая. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040