Сі Цзіньпін: Кітай і ЗША павінны актывізаваць кантакты, умацаваць супрацоўніцтва і паменшыць колькасць непрыемнасцяў
  2014-07-11 10:17:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер правёў сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры і міністрам фінансаў ЗША Джэйкабам Льюсам, якія прыбылі ў Пекін для ўдзелу ў 6-м раўндзе кітайска-амерыканскага стратэгічнага і эканамічнага дыялогу і 5-м раўндзе кітайска-амерыканскіх кансультацый па гуманітарных абменах на высокім узроўні.

Сі Цзіньпін на сустрэчы адзначыў, што праз дыялог і кансультацыі бакі дамагліся пазітыўных вынікаў і заявілі аб жаданні паляпшаць і развіваць кітайска-амерыканскія адносіны.

Сі Цзіньпін заклікаў ажыццявіць дасягнутыя дамоўленасці, падкрэсліўшы, што бакі, па-першае, павінны актывізаваць кантакты і абмены. "Я вітаю і разлічваю на ўдзел прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў неафіцыйнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС, якая адбудзецца ў лістападзе гэтага года ў Пекіне", - адзначыў Сі Цзіньпін.

Па-другое, як сказаў Сі Цзіньпін, варта развіваць супрацоўніцтва. Кітай і ЗША павінны паскорыць перамовы па інвестыцыйнай дамове, умацаваць сувязі між узброенымі сіламі дзвюх краін, імкнуцца да дасягнення дамоўленасцей і пагадненняў па супрацоўніцтве ў пытанні зменаў клімату і зялёнага развіцця, падтрымліваць кантакты і каардынацыю па вострых рэгіянальных праблемах, адстойваць мір і стабільнасць на Карэйскім паўвостраве .

Па-трэцяе, бакі павінны паменшыць колькасць непрыемнасцяў і прыкласці намаганні да пошуку агульнага пры захаванні разыходжанняў, заявіў Сі Цзіньпін.

Ён таксама заклікаў працягнуць будаваць адносіны новага тыпу паміж буйнымі дзяржавамі, якія абапіраліся б на прынцыпы ўзаемнай павагі, супрацоўніцтва і ўзаемнай выгады. Старшыня КНР таксама перасцярог ад канфліктаў і канфрантацыі.

Джон Кэры і Джейкоб Льюс адзначылі, што за два дні амерыканскі бок правёў з кітайскімі калегамі паспяховы дыялог і кансультацыі. Госці з ЗША дадалі, што Б. Абама вітае і спадзяецца бачыць магутны, квітнеючы і стабільны Кітай.

Па іх словах, амерыканскі бок падтрымлівае імкненне Кітая да ўсебаковага паглыблення рэформаў і гатовы ўмацаваць супрацоўніцтва з Кітаем з тым, каб прасоўваць агульныя інтарэсы дзвюх краін, забяспечыць бяспеку, стабільнасць, росквіт усяго свету. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040