У 18 гадзін 10 ліпеня з вакзала Ланьчжоу ў Дуньхуан адправіўся турыстычны цягнік Y667 «Дуньхуан».
Варта адзначыць, што ў вагонах цягніка «Дуньхуан» прадстаўлены карціны з прыроднымі і культурнымі краявідамі правінцыі Ганьсу. Разам з тым, элементы мясцовай культуры можна прасачыць у дызайне пасцельных прыналежнасцяў, інтэр'еры і прадметах ужытку.
Вагон-рэстаран у цягніку «Дуньхуан» таксама мае свае асаблівасці, пасажыры могуць пакаштаваць прысмакі правінцыі Ганьсу. Разам з тым, у бары і рэстаране цягніка ўсталяваны бесправадны інтэрнэт.
У першы дзень адпраўкі праваднікі цягніка ў старажытных касцюмах зладзілі для пасажыраў танцавальнае прадстаўленне.