Астанкі часткі загінуўшых пры крушэнні самалёта "Малайзійскіх авіяліній" адпраўлены ў Данецк
  2014-07-21 10:28:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле звестак агенцтва РІА-Навіны, цягнік з астанкамі часткі загінуўшых пры крушэнні самалёта "Малайзійскіх авіяліній" выехаў з украінскага горада Торэз, размешчанага непадалёк ад месца крушэння, у Данецк.

Цягнік выехаў з Торэза пад кантролем членаў антыўрадавых узброеных фарміраванняў усходу Украіны. Перад адпраўкай цягніка з вакзала прадстаўнікі АБСЕ, якія знаходзяцца на месцы крушэння, праінспектавалі 5 вагонаў-рэфрыжэратараў з астанкамі. Прадстаўнік АБСЕ паведаміў, што ў гэтым цягніку знаходзяцца 198 целаў загінуўшых.

Так званы "кіраўнік Камітэта па справах бежанцаў і ваеннапалонных" так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Леанід Баранаў раней паведаміў РІА-Навіны, што антыўрадавыя ўзброеныя фарміраванні гатовыя перадаць целы загінуўшых кіеўскім уладам.

Паводле інфармацыі з Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, да раніцы 20 ліпеня ў раёне крушэння былі завершаны пошукавыя работы на тэрыторыі плошчай 32 квадратныя кіламетры, у цяперашні час пошукавыя працы па-ранейшаму вядуцца.

Рэйс МН17 "Малайзійскіх авіяліній" 17 ліпеня пацярпеў крушэнне на ўсходзе Украіны непадалёк ад расійскай мяжы. Усе пасажыры і члены экіпажа ў колькасці 298 чалавек загінулі. Месца крушэння самалёта знаходзіцца пад кантролем украінскіх антыўрадавых узброеных фарміраванняў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040