Кітайцы і кітайскія эмігранты ў Аўстраліі пратэстуюць супраць непрымальнага выказвання прэм'ер-міністра Аўстраліі ў дачыненні да Японіі
  2014-07-23 10:49:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайцы і кітайскія эмігранты ў Аўстраліі правялі збор подпісаў супраць непрымальнага выказвання прэм'ер-міністра Аўстраліі ў дачыненні да Японіі.

Арганізатар мерапрыемства, дэпутат верхняй палаты штата Новы Паўднёвы Уэльс Ван Гачжун заявіў, што 8 ліпеня прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Абот ухваліў дзеянні японскіх войскаў у Другой сусветнай вайне падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ. Яго непрымальнае выказванне падвергнулася асуджэнню з боку мясцовых кітайцаў, кітайскіх эмігрантаў і іншых азіятаў. Гэтае выказванне здраджвае ўсім забітым японскімі агрэсарамі ў Другой сусветнай вайне.

Сенатар верхняй палаты парламента Аўстраліі Сэм Дунсан, які прысутнічаў на мерапрыемстве, заявіў, што Японія з'яўляецца другім найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Аўстраліі, урад і народ цэняць дружалюбныя адносіны з Японіяй. Аднак, па яго словах, Т. Абот зрабіў непрымальную заяву, якая не адпавядае пазіцыі дзяржавы.

Як паведамляецца, у той дзень прадстаўнікі больш за 70 мясцовых кітайскіх суполак прынялі ўдзел у зборы подпісаў. Акрамя таго, мясцовыя карэйскія абшчыны таксама гатовыя правесці падобнае мерапрыемства. Сабраныя подпісы будуць адпраўленыя ў федэральны ўрад Аўстраліі і адміністрацыю штата Новы Паўднёвы Уэльс.

Нагадаем, у першай дэкадзе ліпеня Т. Абот выказаў падтрымку Японіі ў зняцці забароны з права на калектыўную самаабарону падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Японіі. Акрамя гэтага, ён захапляўся японскімі падводнымі сіламі, якія атакавалі Сіднэй падчас Другой сусветнай вайны. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040