Парламент Украіны зацвердзіў указ прэзідэнта аб "частковай мабілізацыі"
  2014-07-23 15:37:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамленняў з Кіева, Вярхоўная Рада Украіны ў аўторак зацвердзіла ўказ прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб "частковай мабілізацыі". Закон уступае ў сілу з дня яго апублікавання.

Як адзначыў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Парубій, які прадстаўляў законапраект, частковая мабілізацыя дазволіць прывесці дадаткова ў баявы стан 15 баявых частак і 44 часткі баявога забеспячэння.

21 ліпеня П. Парашэнка зарэгістраваў гэты законапраект у парламенце. Згодна з дакументам, частковая мабілізацыя праводзіцца на працягу 45 дзён з дня ўступлення ўказа ў сілу на тэрыторыі ўсіх рэгіёнаў Украіны.

Частковая мабілізацыя з'яўляецца часовым метадам прызыву ў войска Украіны. Раней украінскі парламент некалькі разоў ухваляў указ аб частковай мабілізацыі.

У апошнія некалькі месяцаў на ўсходзе Украіны не спыняюцца перастрэлкі паміж урадавымі войскамі Украіны і антыўрадавымі ўзброенымі фарміраваннямі. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040