На Тайвані ў выніку крушэння самалёта загінулі 47 чалавек
  2014-07-24 10:44:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У выніку няўдалай экстранай пасадкі самалёта тайваньскай авіякампаніі "ТрансАзія Эйрвэйз" 23 ліпеня на архіпелагу Пэнху загінулі 47 чалавек, паведамілі ў транспартным ведамстве Тайваня. 11 пасажыраў атрымалі траўмы.

На борце турбавінтавога самалёта АТR-72 знаходзілася 54 чалавекі і чатыры члена экіпажа. Самалёт выконваў рэйс з паўднёватайваньскага горада Гаасюн на астравы Пэнху на захадзе Тайваня.

Рэйс GE 222 павінен быў узляцець у 16:00, аднак з-за дрэннага надвор'я ён быў адкладзены і вылецеў з Гаасюн у 17:43.

Пілоты папрасілі аб другой спробе прызямлення ў аэрапорце горада Манун, пасля чаго самалёт страціў сувязь з дыспетчарамі, паведаміў генеральны дырэктар Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Шэнь Ці на прэс-канферэнцыі.

Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як тайфун "Матмо" абрынуўся на астравы моцнымі ліўнямі і ветрам, стаўшы прычынай закрыцця фінансавых рынкаў і школ. -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040