Хэйлунцзян актывізуе супрацоўніцтва з Расіяй у галіне вышэйшай адукацыі
  2014-07-24 16:21:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Памежная з Расіяй правінцыя Хэйлунцзян становіцца адным з ідэальных варыянтаў для расійскіх студэнтаў, якія жадаюць вучыцца ў Кітаі. Гэта стала вядома на Кітайска-расійскім форуме рэктараў ВНУ, які адбыўся нядаўна ў Харбіне, адміністрацыйным цэнтры прав. Хэйлунцзян /Паўночна-Усходні Кітай /.

У форуме прынялі ўдзел пасланнік пасольства Расіі ў Кітаі Яўген Таміхін, рэктары Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ім.Баўмана і іншых 16 ВНУ, а таксама рэктары 13 кітайскіх універсітэтаў, уключаючы Харбінскі політэхнічны ўніверсітэт і Хэйлунцзянскі ўніверсітэт.

"Першыя выпускнікі ў 2016 годзе выйдуць са сцен Кітайска-расійскага інстытута, адкрытага ў 2011 годзе на аснове агульных намаганняў Хэйлунцзянскага ўніверсітэта і Новасібірскага дзяржаўнага універсітэта. Акрамя таго, Хэйлунцзянскі ўніверсітэт будзе разам з расійскім бокам ствараць Кітайска-расійскую аб'яднаную аспірантуру ў мэтах падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія валодаюць рускай мовай", - паведаміў сакратар Камітэта КПК Хэйлунцзянскага універсітэта Лю Дэцюань.

Як паведамілі на форуме, Харбінскі політэхнічны універсітэт будзе ствараць навукова-даследчую станцыю, каб прыцягнуць больш талентаў з Расіі і ўсяго свету для сумеснага вывучэння космасу.

Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі, у 2012 годзе агульная колькасць замежных студэнтаў у Кітаі ўпершыню перавысіла больш за 328 тыс. чалавек. Яны вучацца ў 690 ВНУ, акадэміях і іншых навучальных установах, якія знаходзяцца ў 31 правінцыі, горадзе цэнтральнага падпарадкавання і аўтаномным раёне краіны.

На фоне пашырэння сувязяў паміж дзвюма краінамі колькасць расійскіх студэнтаў у Кітаі з кожным годам павялічваецца. У 2012 годзе 14971 студэнт з Расіі навучаўся ў Кітаі, па гэтым паказчыку Расія займае пятае месца сярод усіх замежных краін, саступаючы Рэспубліцы Карэя, ЗША, Японіі і Тайланду.

Варта адзначыць, што за гэтыя гады адначасова расце цікавасць у кітайскіх студэнтаў да навучання ў Расіі. У цяперашні час каля 25 тыс. студэнтаў Кітая атрымліваюць адукацыю ў Расіі. У снежні 2012 года Кітай і Расія падпісалі "Праграму дзеянняў кітайска-расійскага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва", згодна з якой бакі плануюць да 2020 года павялічыць узаемны абмен навучэнцамі да 100 тыс. чалавек.

"У апошнія два гады прыкметна павялічылася колькасць студэнтаў, якія навучаюцца ў Расіі, паўсталі больш магчымасцяў і праектаў па адукацыі для кітайскіх студэнтаў, якія маюць жаданне з'ехаць у Расію на вучобу", - сказаў Чжан Цян, выпускнік Інстытута рускай мовы Хэйлунцзянскага ўніверсітэта. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040