«Трансформеры: Эпоха знішчэння» – чацвёрты фільм эпапеі пра робатаў – за месяц пракату ў мацерыковым Кітаі зарабіў прыкладна 317,2 млн. долараў.
Касавыя зборы галівудскага блакбастара пераўзышлі нават зборы ад культавага фільма Джэймса Кэмерана "Аватар" і сталі самымі высокімі ва ўсёй гісторыі кінапаказаў ў Кітаі.
"Трансформеры-4" пачалі біць усе рэкорды ў Кітаі адразу ж пасля свайго дэбюту 27 чэрвеня. - Р -