Амерыканская адміністрацыя перасцерагла грамадзян краіны ад турыстычных паездак у заходнеафрыканскія краіны, дзе распаўсюджваецца ліхаманка Эбола
  2014-08-01 15:26:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканская адміністрацыя ў чацвер апублікавала папярэджанне аб небяспецы найвышэйшай ступені, у якім заклікала амерыканскіх грамадзян без крайняй неабходнасці не наведваць Гвінею, Сьера-Леонэ і Лібэрыю з-за высокай верагоднасці заразіцца ліхаманкай Эбола.

Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША заявілі, што гэтае папярэджанне было дадзена ў сувязі з распаўсюджваннем ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы. ЗША ўжо накіравалі 12 экспертаў у Гвінею, Ліберыю і Сьера-Леонэ для аказання дапамогі ў стрымліванні распаўсюджвання ліхаманкі, у жніўні ЗША накіруюць яшчэ 50 экспертаў у гэты раён.

"Гэта самая буйнамаштабная і складаная ўспышка ліхаманкі Эбола ў гісторыі," - адзначыў прадстаўнік Федэральных цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў Томас Фрыд, дадаўшы, што "вельмі складана кантраляваць успышку ліхаманкі, аднак эпідэмія ў рэшце рэшт будзе стрымана."

На яго думку, для стрымлівання распаўсюджвання ліхаманкі Эбола спатрэбіцца 3-6 месяцаў, што стане "марафонам" па барацьбе з гэтым захворваннем.

Паводле паведамлення Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з сакавіка бягучага года пасля ўспышкі ліхаманкі Эбола ў Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ зафіксавана 1300 выпадкаў заражэння, з іх 729 са смяротным зыходам. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040