Новы Шанхайскі небаскроб вышынёй у 632 м
  2014-08-04 10:42:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Апошняя сталёвая бэлька 3 жніўня была ўсталяваная ў вышэйшым у Шанхаі будынку, такім чынам гэты хмарачос дасягнуў вызначанай вышыні ў 632 метра.

137-павярховы небаскроб "Шанхайская вежа", размешчаны ў фінансава-гандлёвай зоне Луцзяцзуй прэстыжнага шанхайскага раёна Пудун, як чакаецца, будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў сярэдзіне будучага года.

Прэзідэнт кампаніі-забудоўшчыка "Шанхайскай вежы" Гу Цзяньпін адзначыў, што цяпер галоўныя намаганні будуць накіраваны на ўнутраныя і вонкавыя аддзелачныя работы.

У "Шанхайскай вежы", якая абяцае стаць новай "візітнай карткай" мегаполіса, будуць размяшчацца офісныя памяшканні, крамы, пяцізоркавы гатэль, выставачныя залы і залы для канферэнцый, а таксама зоны адпачынку і забаў.

Новы будынак дапаможа задаволіць вялікі попыт на камфартабельныя і фешэнэбельныя офісныя памяшканні, у той час як Шанхай актыўна ператвараецца ў міжнародны фінансавы цэнтр і зону свабоднага гандлю, падкрэсліў Гу Цзяньпін. -0-

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040