Старшыня КНР Сі Цзіньпін назваў першачарговай задачай выратаванне жыцця людзей, якія пацярпелі ад разбуральнага землетрасення ў паўднёва-заходняй правінцыі Юньнань.
У сваім распараджэнні, якое было апублікавана вечарам нядзелі, Сі Цзіньпін заклікаў мясцовыя ўлады засяродзіць асноўную ўвагу на выратаванні жыцця людзей, мінімізаваць чалавечыя страты і належным чынам стварыць умовы для жыцця пацярпелага насельніцтва.
Ён заклікаў прыкласці максімум намаганняў для ліквідацыі наступстваў дзеяння стыхіі і маніторынгу за магчымым паўторным штуршком з мэтай прадухілення новых катастроф.
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян таксама выдаў указанне з патрабаваннем да мясцовых уладаў выкарыстоўваць увесь арсенал наяўных сродкаў для выратавання жыцця пацярпелых і тых, хто яшчэ знаходзіцца пад заваламі разбураных будынкаў.
Ён заклікаў мясцовыя ўлады забяспечыць насельніцтва харчаваннем, адзеннем, чыстай пітной вадой, часовым жыллём i своечасовай медыцынскай дапамогай.
Лі Кэцян таксама заклікаў да забеспячэння бесперабойнага функцыянавання сувязі і транспарту для дастаўкі гуманітарных грузаў і персаналу, а таксама захаванню грамадскага парадку ў зоне бедства.
У 16:30 нядзелі на тэрыторыі павета Лудзянь горада Чжаатун правінцыі Юньнань / Паўднёва-Заходні Кітай / адбылося землетрасенне магнітудай 6,5 бала, у выніку якога загінуў па меншай меры 381 чалавек, трое зніклі без вестак і 1801 атрымаў раненні. 0-