МЗС КНР: Кітайскі бок патрабуе ад філіпінскага боку забяспечыць законныя правы затрыманых кітайскіх рыбакоў
  2014-08-07 10:48:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, адказваючы на пытанні журналістаў з нагоды асуджэння кітайскіх рыбакоў філіпінскім судом, паведаміла, што кітайскі бок патрабуе ад філіпінскага забяспечыць законныя правы гэтых рыбакоў, а таксама выказала спадзяванне, што айчынныя рыбакі будуць з выкананнем заканадаўства весці ў моры звычайны рыбны промысел.

Журналіст спытаў: на днях філіпінскі суд пад падставай незаконнай лоўлі рыбы ў акваторыі Філіпін прысудзіў да пазбаўлення волі 12 кітайскіх рыбакоў. Якія каментары кітайскага боку з гэтай нагоды? Якая праца ўжо праведзена? Якія меры будуць прыняты ў будучыні?

Хуа Чуньін паведаміла, што пасля затрымання кітайскіх рыбакоў Філіпінамі ў красавіку мінулага года кітайскі бок нязменна заклікае філіпінскі весці разгляд у адпаведнасці з законам і справядлівасцю, забяспечваць правы кітайскіх рыбакоў і гуманнае стаўленне да іх. МЗС, пасольства і консульства КНР на Філіпінах працягнуць у межах сваіх паўнамоцтваў прадастаўляць кітайскім грамадзянам консульскую падтрымку, патрабаваць ад філіпінскага боку забеспячэння іх законных інтарэсаў, таксама яны разлічваюць, што рыбакі будуць з выкананнем заканадаўства весці ў моры звычайны рыбны промысел. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040