Расійскія вайскоўцы адправіліся на міжнародныя вучэнні ў Кітай
  2014-08-11 16:34:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урачыстая адпраўка вайскоўцаў і тэхнікі Усходняй ваеннай акругі РФ у Кітай адбылася ў горадзе Борзя Забайкальскага краю. У Кітаі расійскія ваенныя возьмуць удзел у міжнародных антытэрарыстычных вучэннях краін-удзельніц ШАС "Мірная місія-2014".

Усяго чыгуначным транспартам будзе дастаўлена каля 900 вайскоўцаў і каля 100 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі. У склад расійскага кантынгенту ўваходзяць мотастралковыя і танкавыя падраздзяленні, батарэя рэактыўных сістэм залпавага агню "Град", самаходная гаўбічная артылерыйская батарэя, мінамётная батарэя, узвод зенітных самаходных установак "Шылка" і ўзвод снайпераў. Апрача таго на тэрыторыю Кітая ў бліжэйшы час зробяць пералёт чатыры самалёты Су-25 і восем верталётаў Мі-8МТ.

Міжнародныя антытэрарыстычныя вучэнні пройдуць на кітайскім палігоне ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040