Член Дзяржсавета Кітая Ян Цзячы сустрэўся с дэлегацыяй беларускіх дзяцей і іх настаўнікамі
  2014-08-11 19:58:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў Доме народных сходаў у другой палове дня адбылася сустрэча члена Дзяржсавета Кітая Ян Цзячы з дэлегацыяй беларускіх дзяцей на чале з іх настаўнікамі.

«Згодна з дамоўленасцю паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у ліпені мінулага года падчас візіту прэзідэнта Беларусі ў КНР, дзеці з пацярпелых ад аварыі на Чарнобылі раёнаў будуць запрошаны ў Кітай на аздараўленне. Зараз гэты праект увасобіўся, і мы рады вітаць вас на нашай гасціннай зямлі,» - сказаў Ян Цзячы. Ён павітаў дэлегацыю настаўнікаў і заўважыў, што яны правялі вялікую падрыхтоўчую справу, за што міністр замежных спраў Кітая выказаў удзячнасць. «Кіраўніцтва абедзвюх дзяржаў надае вялікую ўвагу маладзёжным абменам паміж нашымі дзвюма краінамі, а таксама выказвае спадзяванні на дружбу і супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі, якія будуць перадавацца з пакалення ў пакаленне».

Начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Беларусі Уладзімір Шапуроў, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю, выказаў вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву Кітая за такую цудоўную магчымасць для моладзі: «Мы з вялікім задавальненнем прынялі гэтае запрашэнне, сфарміравалі групу і з першых хвілін прызямлення, адчулі цеплыню і добразычлівасць.

Дзеці хваляваліся, рыхтаваліся да паездкі. Мы ўражаны і ўдзячны за цікавую праграму, якую вы падрыхтавалі для нас. Кожны дзень вельмі насычаны, мы маем магчымасць паглядзець не толькі Пекін, але і пабываць у прыморскім горадзе Ціньдаа.

У Кітай зараз прыехала самая вялікая група беларусаў—200 чалавек. Гэта тое пакаленне, якое будзе ствараць гісторыю нашых краін у будучым, яны –наша надзея. Калі дзеці вырастуць, яны ужо будуць ведаць, што знойдуць у Кітаі добрых сяброў.

Самае галоўнае – мы адчулі клопат пра нашых дзяцей. У нас добрыя адносіны з вашай краінай, і мы ўпэўнены, што беларускія дзеці стануць рухаючай сілай ва ўмацаванні нашага сяброўства. Таму яшчэ раз выказваю вам вялікую ўдзячнасць».

Пасля размовы з настаўнікамі, член Дзяржсавета КНР Ян Цзячы сустрэўся з дзецьмі. Ён павіншаваў іх і ўхваліў выступленні маленькіх артыстаў падчас ўрачыстага адкрыцця, якое адбылося напярэдадні. Ян Цзячы ўзгадаў вядомых беларускіх спартсменаў Уладзіміра Самсонава і Вікторыю Азаранку, а таксама знакамітага кітайскага баскетбаліста Яа Міна. І паколькі гэтыя людзі дасягнулі высокага майстэрства, яны ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх краін. Ян Цзячы пажадаў дзецям, каб яны добра вучыліся, пераймалі вопыт і веды іншых культур. З гэтага пункту гледжання , такая паездка прынясе карысць абедзвюм дзяржавам і адыграе важную ролю ў іх развіцці, адзначыў міністр замежных спраў Кітая.

У канцы сустрэчы Ян Цзячы і іншыя афіцыйныя асобы сфатаграфаваліся на памяць з беларускімі дзецьмі.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040