Падарожжа беларускіх дзяцей у Кітай мае вялікія перспектывы
  2014-08-12 15:49:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Дзеці- наша будучае і яны могуць стаць рухаючай сілай у падтрыманні адносін сяброўства і супрацоўніцтва», - такую думку выказаў на сустрэчы з членам Дзяржсавета Кітая Ян Цзячы кіраўнік беларускай дэлегацыі начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Беларусі Уладзімір Шапуроў.

У інтэрв'ю нашаму каналу ён прызнаўся, што дзеці вельмі ўзрадаваліся такой магчымасці і рыхтаваліся да паездкі: праглядалі кнігі і звесткі пра Паднябесную ў Інтэрнэце, вывучалі культуру і традыцыі Кітая. Група дзяцей фарміравалася на працягу года. Галоўная задача была – сабраць прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны, і асаблівую ўвагу надаць раёнам, пацярпелым ад аварыі ў Чарнобылі.

«Натуральна, мы прывезлі дзяцей, якія могуць і сябе паказаць і прадставіць нашу культуру, яны маюць творчыя таленты. Гэта ўдалося прадэманстраваць падчас ўрачыстага адкрыцця. Юныя беларускія артысты выступілі разам з кітайскімі на адной сцэне, паказалі нацыянальныя танцы і песні. Падобнае запрашэнне самай вялікай групы беларускіх дзяцей у Кітай – гэта знак увагі і павагі да нашай краіны. Гэта гаворыць пра тое, што зараз развіццё партнёрскіх адносін паміж нашымі дзяржавамі знаходзіцца на вельмі добрым узроўні. Сёлета прадстаўнікі Беларусі дзецьмі завіталі ў Кітай, а заўтра яны вырастуць і будуць ведаць, што ў гэтай краіне яны сустрэнуць такі цёплы прыём, які мы адчуваем тут зараз на кожным кроку», -- працягнуў Уладзімір Леанідавіч.

«Мне прыемна, што і з беларускага, і з кітайскага боку зроблена ўсё, каб дзецям было добра, каб яны адчулі не толькі атмасферу Пекіна, а ўбачылі таксама і жыццё ў рэгіёне Кітая. Мы паедзем разам у прыморскі горад Ціньдаа. Дзеці змогуць падмацаваць свае веды пра Паднябесную, убачыць на свае вочы тое, як жыве краіна, а самае галоўнае, упэўнецца ў тым, як рады сёння нашаму прыезду кітайскія сябры», - прызнаўся кіраўнік беларускай дэлегацыі Уладзімір Шапуроў.

Яго калега, прадстаўнік Міністэрства адукацыі Беларусі Ларыса Емельянчык распавяла пра тое, што зараз беларускія арганізатары гэтай паездкі плануюць будучыя мерапрыемствы, якія б маглі ўмацаваць вынікі падарожжа ў Кітай. Ёсць ідэі правесці фотаконкурс і конкурс сачыненняў-эсэ. 

З 9 па 16 жніўня група з 200 беларускіх дзяцей па запрашэнні Старшыні КНР Сі Цзіньпіна знаходзіцца ў Кітаі на аздараўленні. На працягу тыдня маленькія госці з Беларусі ўбачылі Вялікую Кітайскую сцяну, пабывалі ў Алімпійскім парку, на плошчы Цяньанмэнь і ў музеі «Гугун» («Забаронены горад»). Яны прадэманстравалі свае таленты і абмяняліся падарункамі з кітайскімі дзецьмі. Наперадзе – наведванне заапарка, дзе можна ўбачыць галоўны скарб кітайскай фаўны – панду і падарожжа ў прыморскі горад Ціньдаа.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040