Сыну Джэкі Чана пагражаюць тры гады турмы за наркотыкі
  2014-08-20 16:50:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З'явіліся падрабязнасці гісторыі аб затрыманні сына Джэкі Чана. Нашчадак знакамітага акцёра трапіў у паліцыю па абвінавачанні, звязанаму з наркотыкамі. Як высветлілася, 31-гадовы Джэйсі Чан (кіт. імя – Фан Цзумін) абвінавачваецца ў садзейнічанні людзям, якія ўжываюць наркотыкі. За гэта яму пагражае тры гады турмы. Гэта больш суровае пакаранне, чым прадугледжана за звычайнае ўжыванне забароненых рэчываў. Але за вытворчасць і распаўсюджванне наркотыкаў у Кітаі прадугледжана пакаранне смерцю.

Джэйсі Чан

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, Джэйсі Чана, які пайшоў па слядах бацькі і таксама здымаецца ў кіно, затрымалі ў Пекіне 14 жніўня. Разам з ім быў яго 23-гадовы калега з Тайваня Кэ Чжэньдун. Пра гэта затрыманне паліцыя па нейкіх прычынах паведаміла толькі 18 жніўня. Паводле даных праваахоўных органаз, артысты прайшлі тэсты на наркотыкі, і іх вынікі былі станоўчымі. Мяркуючы па ўсім, яны ўжывалі марыхуану.

Пазней дома ў Джэйсі Чана прайшоў вобыск, і там паліцэйскія знайшлі 100 г "траўкі". Кадры, знятыя падчас вобыску, трансліравалі па дзяржаўным тэлебачанні Кітая. Твар артыста не паказвалі.

Кампанія M'Stones International, якая ажыццяўляе сувязі артыста з грамадскасцю, папрасіла прабачэнні за яго паводзіны і за "сацыяльныя наступствы" яго учынкаў. У заяве, апублікаванай на сайце кампаніі, гаворыцца, што яе прадстаўнікі прасочаць, каб артыст "прайшоў рэабілітацыю і вярнуўся на правільны шлях".

На ўжыванні наркотыкаў ён папаўся пасля таго, як у чэрвені старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з заявай аб выкараненні нелегальных наркатычных рэчываў і сур'ёзным пакаранні для парушальнікаў. Толькі ў Пекіне з тых часоў былі затрыманы амаль 8 тысяч чалавек.

Разам з Джэйсі Чанам і яго сябрам Кэ Чженьдунам затрымалі яшчэ дваіх чалавек, якіх абвінавацілі ў распаўсюджванні наркотыкаў. 23-гадоваму сябру Чана прад'явілі абвінавачванне толькі ва ўжыванні забароненых рэчываў.

Тайванскі кінаакцёр Кэ Чжэньдун

Характэрна, што Чана-старэйшага кітайскія ўлады прызначылі "паслом барацьбы з наркотыкамі" ў 2009 годзе. А акцёр Кэ Чженьдун сам удзельнічаў у антынаркатычнай кампаніі два гады таму. Тады ён запэўніваў, што не ўжывае наркотыкаў, а зараз па кітайскім тэлебачанні трансліруюць яго прабачэнні. Акцёр прызнаўся, што паслужыў "дрэнным прыкладам" для грамадскасці і "здзейсніў вельмі вялікую памылку". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040