Прэзідэнт ЗША Барак Абама асудзіў экстрэмісцкую арганізацыю Ірака за пакаранне амерыканскага журналіста і падкрэсліў, што ЗША працягнуць прымаць меры для абароны амерыканцаў.
Б.Абама, які зараз адпачывае на востраве Мартас-Він'ярд у амерыканскім штаце Масачусэтс, у сваёй заяве адзначыў, што ўвесь свет шакіраваны "жорсткім наўмысным забойствам" амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі, якое ўчыніла групіроўка "Ісламская дзяржава Ірак і Леванта" (ІГІЛ).
Б.Абама заявіў, што ЗША працягнуць прымаць меры для абароны свайго народа. Ён адзначыў, што ў той момант, калі амерыканскаму грамадзяніну будзе нанесена шкода, ЗША распачнуць усе неабходныя дзеянні для здзяйснення справядлівасці. Б.Абама заклікаў краіны Блізкага Усходу прыкласці сумесныя намаганні для знішчэння ІГІЛ. - Р -