Д. Пяскоў: У Крамлі не выключаюць асобнай сустрэчы У. Пуціна і П. Парашэнкі ў Мінску
  2014-08-26 16:28:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і Украіны Пётр Парашэнка, магчыма, правядуць асобную двухбаковую сустрэчу ў Мінску ў аўторак. Пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, перадае ІТАР-ТАСС.

"Мы гэтага не выключаем", - сказаў ён. "Тэм для абмеркавання вельмі шмат. Гэта і ўнутрыўкраінскі крызіс, страшная гуманітарная катастрофа на ўсходзе краіны, неабходнасць спынення агню", - распавёў Д. Пяскоў.

На думку прэс-сакратара, "адназначна, нельга пакінуць па-за ўвагай катастрафічную сітуацыю ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, у прыватнасці, у Данецку і Луганску". Ён выказаў здагадку, што сярод тэм, вынесеных на абмеркаванне падчас сустрэчы, будзе гуманітарная сітуацыя ва Украіне.

Па словах прэс-сакратара У. Пуціна, лідары таксама могуць абмеркаваць двухбаковыя адносіны Расіі і Украіны, у тым ліку, у сувязі з падпісаннем Кіевам пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

"У гэтым пытанні, безумоўна, ёсць энергетычны зрэз вельмі буйны", - падкрэсліў ён.

У Крамлі паведамілі, што У. Пуцін і П. Парашэнка збяруцца 26 жніўня ў Мінску для ўдзелу ў перамовах у фармаце "Мытны саюз + Украіна". Пазней да лідараў Расіі, Казахстана, Беларусі і Украіны далучацца прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі. Прадстаўляць Еўракамісію на сустрэчы ў Мінску будуць вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, а таксама еўракамісары па гандлі і энергетыцы Карэл Дэ Гюхт і Гюнтэр Этынгер, паведамілі ў прэс-службе Еўракамісіі .-- 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040