У Беларусі адбылася нарада па пытанні выкарыстання кітайскіх крэдытных рэсурсаў
  2014-08-26 16:31:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Крэдытныя рэсурсы павінны накіроўвацца выключна на акупныя праекты. Пра гэта ў панядзелак заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні выкарыстання кітайскіх крэдытных рэсурсаў.

Неаднаразовыя сустрэчы на вышэйшым узроўні і сяброўства лідараў Беларусі і Кітая заклалі добрую аснову для стратэгічнага партнёрства. Маштаб заяўленых Кітаем праектаў у Беларусі ацэньваецца амаль у 18 млрд. долараў ЗША. У сферу кітайскіх інтарэсаў у Беларусі ўваходзяць практычна ўсе галіны эканомікі, а таксама банкаўскі сектар.

Звяртаючыся да прысутных на нарадзе, А. Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы пачуць, як асвойваюцца гэтыя сродкі і якія праекты рэалізуюцца.

Найбольш паспяховыя прыклады працы кітайскіх інвестыцый у Беларусі: мадэрнізацыя і будаўніцтва ЦЭЦ, павелічэнне магутнасцяў цэментных заводаў, вытворчасць аўтамабіляў Geely з пастаўкай на рынак Мытнага саюза і СНД.

У транспартнай сферы нямала праектаў - гэта электрыфікацыя чыгуначных і будаўніцтва аўтамабільных дарог, рэканструкцыя аэрапорта Мінск, але самы маштабны - Кітайска-беларускі індустрыяльны парк .-- 0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040