У Мінску прайшла двухбаковая сустрэча П. Парашэнкі і У. Пуціна
  2014-08-27 14:25:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Расія будзе рабіць усё для мірнага працэсу ва Украіне. Пра гэта заявіў журналістам прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гаварылі пра неабходнасць хутчэйшага спынення кровапраліцця, пра неабходнасць пераходу да палітычнага ўрэгулявання ўсяго комплексу праблем, з якімі Украіна сутыкнулася на паўднёвым усходзе краіны. Расія, са свайго боку, будзе рабіць усё для гэтага мірнага працэсу, калі ён пачнецца. А на наш погляд, гэты працэс трэба пачаць як мага хутчэй ", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Акрамя таго, ён адзначыў, што на сустрэчы з Пятром Парашэнкам абмяркоўваўся ўвесь комплекс расійска-украінскіх адносін. У тым ліку, размова ішла аб эканамічным узаемадзеянні. "Мы лічым - і я, і прэзідэнт Парашэнка, - што трэба аднавіць наш дыялог па пытаннях энергетыкі і па газавай праблематыцы. Шчыра кажучы, гэта складанае пытанне. Яно знаходзіцца ў тупіку, але казаць пра гэта ўсё роўна трэба. Мы дамовіліся, што гэтыя кансультацыі адновім", - растлумачыў расійскі прэзідэнт.

Гаворачы аб выніках сустрэчы прэзідэнтаў краін мытнай "тройкі", Украіны і высокіх прадстаўнікоў ЕС, Уладзімір Пуцін адзначыў: "У цэлым, я ацэньваю гэта пазітыўна. Думаю, што сустрэча ў такім фармаце была карыснай. Праўда, не ведаю, чым гэта скончыцца. Але ва ўсякім выпадку ў нас была магчымасць яшчэ раз сфармуляваць нашы заклапочанасці ".

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040