Н. Назарбаеў прыбыў у Мінск для абмеркавання сітуацыі на Украіне
  2014-08-27 15:29:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прыбыў у Мінск з рабочым візітам для ўдзелу ў перамовах аб сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе прэс-служба Акорды.

Падчас візіту запланаваны ўдзел прэзідэнта Казахстана ў сустрэчы лідараў краін Мытнага саюза, Украіны і намесніка старшыні Еўрапейскай камісіі ў Мінску, а таксама правядзенне шэрагу двухбаковых сустрэч, гаворыцца ў паведамленні.

Н. Назарбаеў возьме ўдзел у сустрэчы лідараў краін "еўразійскай тройкі" з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прадстаўнікамі ЕС.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні, звязаныя з выкананнем Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС, энергетычнай бяспекі і стабілізацыі сітуацыі ў Данбасе. Таксама мяркуецца, што лідары краін Мытнага саюза абмяркуюць з П.Парашэнкам узаемадзеянне арганізацыі з Кіевам.

Прэс-служба казахстанскага МЗС напярэдадні, кажучы пра ролю Н. Назарбаева на маючых адбыцца перамовах, адзначыла, што Казахстан вёў і працягвае весці працу, накіраваную на нармалізацыю адносін паміж Расіяй, Украінай і Захадам, перавод іх у цывілізаваныя, міжнародна прызнаныя рамкі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040