У Мінску адбылася сустрэча ў фармаце МС-Украіна-ЕС
  2014-08-27 15:30:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сустрэча кіраўнікоў мытнай "тройкі" з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам пры ўдзеле высокіх прадстаўнікоў Еўрасаюза адбылася ў Мінску.

Перад пачаткам сустрэчы лідары РФ, Беларусі і Казахстана некаторы час чакалі П.Парашэнку. Калі ён прыйшоў, тры прэзідэнта па чарзе паціснулі яму руку.

Ад ЕС у саміце бралі ўдзел вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан, еўрапейскі камісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер, а таксама еўракамісар па пытаннях гандлю Карэл дэ Гюхт.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы назваў фармат "Мытны саюз - Украіна" з удзелам прадстаўнікоў ЕС добрай магчымасцю для абмеркавання асацыяцыі Украіны з ЕС і супрацоўніцтва з "Еўразійскай тройкай". "Такі фармат дае добрую магчымасць для абмеркавання пытанняў, якія тычацца наступстваў падпісанага Украінай пагаднення аб асацыяцыі з ЕС у кантэксце яе супрацоўніцтва з дзяржавамі Мытнага саюза", - заявіў У. Пуцін на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў МС з прэзідэнтам Украіны П.Парашэнкам у прысутнасці прадстаўнікоў Еўракамісіі.

"Расія паважае і будзе паважаць суверэнны выбар любога народа, любой краіны ў арганізацыі ўласнага палітычнага жыцця, у арганізацыі саюзаў - ваенных, эканамічных", - сказаў У. Пуцін. Разам з тым, прэзідэнт РФ падкрэсліў: "Спадзяемся, што гэта будзе адбывацца не ў шкоду іншым удзельнікам міжнародных зносін і не за наш кошт".

П.Парашэнка заклікаў адысці ад супярэчнасцяў і засяродзіцца на механізмах узаемадзеяння ў рамках стварэння зоны свабоднага гандлю Украіна-ЕС. "Я абсалютна перакананы, што больш прадуктыўна было б адысці ад штучных супярэчнасцяў, ад падліку магчымых эканамічных страт, і засяродзіцца на механізмах узаемадзеяння, якія б узмацнілі закладзены ў інтэграцыйных працэсах патэнцыял", - сказаў прэзідэнт. Ён выказаў упэўненасць, што Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС не можа ніякім чынам нашкодзіць удзельнікам МС, а можа несці выгады. У сувязі з гэтым ён выказаўся за стварэнне пастаянна дзеючых кансультатыўных механізмаў для абмеркавання ўсіх пытанняў, якія тычацца гандлю.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прапанаваў стварыць міжнародны фонд падтрымкі эканомікі Украіны. "Для пераадолення катастрафічнай сітуацыі варта падумаць над пытаннем стварэння спецыяльнага міжнароднага штаба або фонду падтрымкі эканомікі Украіны", - сказаў ён.

На думку Н.Назарбаева, неабходна сумеснымі намаганнямі распрацаваць антыкрызісны план першачарговых мер па выратаванні ўкраінскай эканомікі.

Н. Назарбаеў адзначыў, што "ўзмацненне жорсткасці абмену санкцыямі заводзіць усіх нас у тупік". На яго думку, гэта шлях у нікуды. "Ад узаемных санкцый слабее эканамічны патэнцыял краін, пакутуюць простыя людзі, расце сацыяльная напружанасць, а гэта вядзе да новага вітка сусветнага крызісу. У першую чаргу пакутаваць будзем мы - Еўропа, Азія - Еўразійскі кантынент", - заявіў Н. Назарбаеў. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040