ЭКСПА "Кітай-Еўразія" стала новым рухавіком рэгіянальнай эканомікі
  2014-09-01 10:31:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4-я выстава ЭКСПА "Кітай-Еўразія", якая адкрыецца 1 верасня ва Урумчы (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай), прыцягвае да ўдзелу прадстаўнікоў бізнесу з 60 краін і рэгіёнаў свету. Зараз мерапрыемства стала новым рухавіком рэгіянальнай эканомікі.

З 2011 года, калі Міжнародны знешнегандлёва-эканамічны кірмаш у горадзе Урумчы ператварыўся з рэгіянальнага бізнэсу-форуму ў ЭКСПА "Кітай-Еўразія", статус яго значна павысіўся.

Паводле інфармацыі Сакратарыята ЭКСПА "Кітай-Еўразія", па выставачных маштабах маючае адбыцца ЭКСПА перасягне ўсе папярэднія. Да сапраўднага моманту свой удзел ў кірмашы пацвердзілі 60 краін і рэгіёнаў свету.

Паводле слоў начальніка Упраўлення па справах міжнародных выстаў СУАР Лі Цзіньюаня, у рамках ЭКСПА прадугледжана 10 тэматычных форумаў: Кітайска-еўразійскі форум па эканамічным супрацоўніцтве, Еўразійскі форум СМІ, Форум па навукова-тэхнічных інавацыях і супрацоўніцтве ў Цэнтральнай Азіі, форум па пытаннях прымянення кітайскай навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу", Тыдзень культуры Кітая і замежных краін і інш.

Маючае адбыцца ЭКСПА прадаставіць айчынным і замежным удзельнікам платформу для паглыбленага абмеркавання пытанняў адносна будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, адзначыў Лі Цзіньюань. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040