Прызёраў юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Нанкіне сустрэлі ў Мінску
  2014-09-02 10:41:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Алімпійцаў-юніёраў напярэдадні вечарам сустракалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінска. Спартсмены вярнуліся з кітайскага Нанкіна, дзе прайшлі другія юнацкія Алімпійскія гульні. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.

Каманда Беларусі прывезла 9 медалёў - 5 залатых і 4 сярэбраныя. Беларускія юнакі і дзяўчаты былі лепшымі ў веславанні, лёгкай атлетыцы, дзюдо, тэнісе і мастацкай гімнастыцы.

Усяго ў Нанкіне Беларусь прадстаўлялі 34 спартсмены ў 16 відах спорту. Узрост атлетаў, якія ўдзельнічалі ў Гульнях, ад 15 да 18. У медальным заліку Беларусь заняла 15-е месца з 204 краін.

Трэція летнія юнацкія Алімпійскія гульні пройдуць з 11 па 23 верасня 2018 года ў аргентынскім Буэнас-Айрэсе. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040