МЗС КНР заклікала пазбегнуць эскалацыі напружанасці ва Украіне
  2014-09-04 11:08:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае ўсе бакі ўкраінскага крызісу устрымлівацца ад дзеянняў, якія могуць прывесці да абвастрэння рознагалоссяў і эскалацыі напружанасці. З такой заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Цінь Ган на чарговай прэс-канферэнцыі.

Ён зноў пацвердзіў, што санкцыі не вырашаць праблемаў ва Украіне. "Кітайскі бок нязменна лічыць, што адзіным выхадам з гэтай сітуацыі з'яўляюцца кансультацыі, дыялог і палітычнае рашэнне, санкцыі могуць толькі нарадзіць новыя нявызначаныя фактары і справакаваць больш праблем", - падкрэсліў дыпламат.

Кітай заклікае зацікаўленыя бакі прыкладаць намаганні да палітычнага вырашэння крызісу ва Украіне, устрымлівацца ад дзеянняў, якія могуць прывесці да абвастрэння рознагалоссяў і эскалацыі напружанасці, аб'яднаць намаганні ў падтрыманні міру, бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. Гэта адпавядае агульным інтарэсам усіх бакоў, адзначыў Цінь Ган. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040