Сёння раніцай у 08:15 па пекінскім часе з Цзюцюанскага касмадрома паспяхова праведзены запуск спадарожніка "Чуансінь-1-04", які быў выведзены на зададзеную арбіту. Разам з ім запушчаны эксперыментальны спадарожнік сувязі.
"Чуансінь-1-04" распрацаваны Акадэміяй навук КНР. Спадарожнік галоўным чынам прызначаны для збору і перадачы даных, якія паступаюць ад пунктаў кантролю ў галіне ірыгацыі, гідралогіі, метэаралогіі, электраэнергетыкі і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, а запушчаны разам з ім спадарожнік сувязі будзе выкарыстаны ў эксперыменце спадарожнікавай мультымедыйнай сувязі. - Р -