Намеснік прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі ў Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з прадстаўнікамі краін, якія прыбылі ў Кітай для ўдзелу ў каардынацыйнай нарадзе па кліматычных зменах.
На сустрэчы Чжан Гаалі адзначыў, што краіны, якія развіваюцца, з'яўляюцца пазітыўнай сілай для садзейнічання дасягненню станоўчых вынікаў у міжнародных перамовах па пытаннях змены клімату. Кітай гатовы актывізаваць супрацоўніцтва і прадаставіць краінам, якія развіваюцца, дапамогу ў супрацьдзеянні кліматычным зменам.
Прадстаўнікі высока ацанілі прынятыя Кітаем меры па супрацьстаянні наступствам змянення клімату і пазітыўную ролю Кітая ў міжнародных перамовах па гэтым пытанні. - Р -