У горадзе Чэндэ завяршылася рэстаўрацыя храма Пунінсы
  2014-09-04 15:41:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У канцы мінулага месяца ў горадзе Чэндэ (прав. Хэбэй, Паўночны Кітай) завяршылася рэстаўрацыя аб'екта сусветнай культурнай спадчыны - храма Пунінсы. Пра гэта паведамілі ў гарадскім Упраўленні па справах культурных помнікаў.

Збудаванне храма Пунінсы пачалося ў 1775 годзе. У рамках рэстаўрацыйнага праекта, які пачаўся ў 2012 годзе і абыйшоўся ў 40 млн. юаняў / прыкладна 6,6 млн дол. ЗША /, былі адрамантаваны ўсе будынкі гісторыка-культурнага комплексу, уключаючы браму, павільён Нябесных Уладароў, званіцу і барабанныя вежы, павільён Буды Шак'ямуні і інш.

Горад Чэндэ, вядомы ў гісторыі дынастыі Цін / 1644--1911 гг. / як другі палітычны цэнтр кітайскай імперыі, размешчаны ў 224 км на поўнач ад Пекіна. Будаўніцтва ў гэтай мясцовасці палацавага комплексу Бішу-Шаньчжуан ("Горны прытулак ад летняй спёкі") пачалося ў пачатку 18 стагоддзя па загадзе імператара Кансі. У 1994 годзе комплекс Бішу-Шаньчжуан і навакольныя храмы былі ўнесены ЮНЕСКА ў Рэестр аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны. У дадзены момант тут працягваецца маштабная рэстаўрацыя. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040