Кіраўніцтва так званых "ДНР" і "ЛНР" прапанавала план мірнага ўрэгулявання сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны
  2014-09-05 09:54:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўніцтва так званых "Данецкай" і "Луганскай народных рэспублік" у чацвер напярэдадні пасяджэння трохбаковай кантактнай групы, якое пройдзе 5 верасня ў Мінску, прапанавала свой план мірнага ўрэгулявання сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

Асноўным пунктам гэтага дакумента з'яўляецца "увядзенне з 15:00 5 верасня рэжыму часовага спынення агню" з боку сілавых структур Украіны і антыўрадавых фарміраванняў. З гэтага ж моманту прапануецца накласці забарону на палёты баявой авіяцыі над тэрыторыямі так званых "ДНР" і "ЛНР".

Акрамя таго, на думку кіраўніцтва дзвюх "рэспублік", міжнародная супольнасць пад эгідай АБСЕ павінна ажыццяўляць кантроль за выкананнем умоў спынення агню. У гэтых мэтах створаную зону бяспекі трэба будзе падзяліць на пяць сектараў, у кожным з якіх разгорне працу місія назіральнікаў у складзе да 40 чалавек.

Таксама дакумент змяшчае ініцыятыву адкрыць 7 верасня гуманітарныя калідоры для перамяшчэння бежанцаў і дастаўкі гуманітарных грузаў у Данецкую і Луганскую вобласці аўтамабільным і чыгуначным транспартам.

Украінскія ўлады пакуль ніяк не адрэагавалі на згаданы мірны план. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040