Беларусь інвесціравала ў эканоміку Украіны за першае паўгоддзе бягучага года 64 млн. долараў
  2014-09-05 09:57:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь інвесціоавала ў эканоміку Украіны за першае паўгоддзе бягучага года 64 млн. долараў. Пра гэта паведаміў генеральны консул Украіны ў Брэсце Алег Мысык на пасяджэнні міжнароднага інвестыцыйнага форуму.

Дыпламат адзначыў, што, нягледзячы на ваенныя дзеянні на паўднёвым усходзе Украіны і некаторы спад украінскай вытворчасці, супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі пазітыўна развіваецца.

"Тавараабарот паміж нашымі краінамі вырас за паўгоддзе на 4% і склаў амаль 3 млрд. долараў. Мы актыўна супрацоўнічаем у паліўна-энергетычнай галіне, машынабудаванні, металургіі, АПК, хімічнай прамысловасці, і гэты патэнцыял трэба захаваць і прымножыць", – адзначыў А.Мысік.

Паводле яго даных, экспарт украінскіх тавараў у Беларусь летась упаў амаль на 1 млрд. долараў, у той час як Беларусь экспартавала ва Украіну прадукцыі амаль на 2 млрд. долараў.

"Эканамічны спад зразумелы, але самае галоўнае для нас – гэта сяброўскія адносіны паміж нашымі краінамі і добрая воля на пераадоленне аб'ектыўных эканамічных цяжкасцяў. Упэўнены, што мы будзем нарошчваць аб'ём тавараабароту ў будучыні", – сказаў генконсул. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040