П. Парашэнка: Удзельнікі сустрэчы ў Мінску могуць дасягнуць пагаднення аб спыненні агню на ўсходзе Украіны
  2014-09-05 09:59:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамляюць украінскія СМІ, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выступаючы ў Ньюпорт / Уэльс, Вялікабрытанія / на палях саміту НАТА, не выключыў магчымасці таго, што ўдзельнікі пасяджэння трохбаковай кантактнай групы, якое пройдзе 5 верасня ў Мінску, дасягнуць пагаднення аб спыненні агню як украінскай арміяй, так і антыўрадавымі фарміраваннямі.

"Заўтра ў 14:00, калі гэта будзе пацверджана, калі сустрэча адбудзецца, я вярнуся і дам даручэнні кіраўніцтву Генеральнага штаба аб двухбаковым спыненні агню, і мы спадзяемся, што імплементацыя мірнага плана будзе пачата заўтра", - адзначыў прэзідэнт Украіны.

Кіраўніцтва так званых "Данецкай" і "Луганскай народных рэспублік" ужо адгукнулася на ініцыятыву П. Парашэнкі, выказаўшы гатоўнасць спыніць агонь у выпадку падпісання мірнага пагаднення з украінскім бокам .-- 0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040