50 замежных навукоўцаў наведалі Цэнтральную камісію ЦК КПК па праверцы дысцыпліны
  2014-09-05 15:45:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні Аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК 50 навукоўцаў з 28 краін свету наведалі Цэнтральную камісію ЦК КПК па праверцы дысцыпліны.

Большасць з запрошаных – кітаісты ці былыя вядомыя палітычныя дзеячы. У службовым будынку камісіі іх азнаёмілі з гісторыяй, кіраўніцтвам, функцыямі, структурай, складам ведамства, а таксама работай супрацоўнікаў.

Цэнтральная кантрольная камісія Кампартыі Кітая створана ў 1927 годзе. Пасля абвяшчэння КНР у 1949 годзе заснавана Цэнтральная камісія КПК па праверцы дысцыпліны. Яна стала вышэйшым кантрольным органам КПК. Склад дзеючай камісіі абраны ў лістападзе 2012 года на 18-м з'ездзе КПК. Зараз у камісію ўваходзіць 27 аддзелаў, у якіх у агульнай складанасці працуе больш за тысячу чалавек.

Супрацоўнікі камісіі падрыхтавалі для замежных гасцей мультымедыйныя матэрыялы, пры дапамозе якіх расказалі пра функцыі ведамства і працэс барацьбы з фармалізмам, бюракратызмам, геданізмам і марнатраўствам. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040