Еўрапейскі савет зацвердзіў пакет новых санкцый ЕС супраць Расіі
  2014-09-09 17:44:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Еўрапейскага савета Херман Ван Рампей у панядзелак увечары заявіў, што Еўрапейскі савет ухваліў новы пакет санкцый ЕС супраць Расіі.

У заяве сказана, што ў новым пакеце будуць узмоцненыя абмежавальныя меры супраць Расіі з мэтай падштурхнуць яе "да змены дзеянняў, якія ўплываюць на стабільнасць на ўсходзе Украіны".

У заяве не паведамляецца аб канкрэтным змесце мер, аднак у адпаведнасці з апублікаваным у пятніцу ўвечары адкрытым лістом Хермана Вана Рампея і старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу, новыя санкцыі закрануць фінансавы рынак, абаронны сектар, прадукцыю ваеннага і грамадзянскага прызначэння і тонкія тэхналогіі, а таксама будзе пашыраны спіс чыноўнікаў з Расіі і Украіны, якія трапляюць пад санкцыі.

У заяве не быў дакладна пазначаны тэрмін дзеяння санкцый, адзначаецца толькі, што яны ўступяць у сілу пасля таго, як ЕС апублікуе афіцыйнае камюніке, што "гэта пакідае час для ацэнкі рэалізацыі пагаднення спынення агню і мірнага плана ва Украіне, і ў залежнасці ад сітуацыі ЕС гатовы перагледзець санкцыйныя меры цалкам цi часткова ".

Па словах аднаго з дыпламатаў ЕС, новы пакет мер узмоцніць фінансавы ціск на буйныя расійскія дзяржпрадпрыемствы, абмежаванні супраць расійскіх "Раснафты", "Транснафты" і "Газпром нафты" па атрыманні сродкаў на еўрапейскім рынку, пры гэтым ААТ "Газпрам" не значыцца ў новым пакеце санкцый.

З сакавіка гэтага года, ЗША і Еўрасаюз ўводзілі некалькі раўндаў санкцый супраць Расіі з-за сітуацыі ва Украіне, папярэдні пакет мер быў абвешчаны ў ліпені, ён ахопліваў фінансавы, ваенны, нафтагазавы і іншыя сектары. 7 жніўня Расія выпусціла спіс мер у адказ, па якім часова абмяжоўваўся імпарт на тэрыторыю Расіі мясной, малочнай прадукцыі, садавіны і іншых харчовых тавараў з многіх заходніх краін. 30 жніўня на спецыяльным саміце ЕС было прынята рашэнне працягнуць ужываць санкцыі супраць РФ у залежнасці ад сітуацыі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040