Адразу дзве прафесійныя лабараторыі навучальнага цэнтра Huawei адкрыліся ў Мінску
  2014-09-09 17:45:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адразу дзве прафесійныя лабараторыі вучэбнага цэнтра "Хуавэй Техноладжыз" / Huawei / - адной з найбуйнейшых кітайскіх кампаній у сферы тэлекамунікацый - адкрыліся ў панядзелак у Мінску на базе Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Дзве новыя залы аздобілі самым перадавым абсталяваннем. Тут будуць праходзіць падрыхтоўку не толькі студэнты, але і работнікі профільных устаноў. Унікальнасць праекта ў тым, што кітайская карпарацыя рэалізуе ў Беларусі праект поўнага тэхналагічнага цыкла - ён уключае падрыхтоўку кадраў, праектаванне, вытворчасць і тэставанне тэхнікі.

"Каля 500 млн. долараў - ёмістасць унутранага рынку Беларусі, прычым ён бурна расце. Вы ведаеце, што гэта абсталяванне, нават на прыкладзе сваіх тэлефонаў, хутка састарваецца, з'яўляюцца больш разумныя рэчы. Таму мы дамовіліся з кампаніяй Huawei, што да 1 студзеня 2017 мы выйдзем на ўзровень лакалізацыі не менш за 37 %, гэта значыць такая колькасць ужо будзе стварацца непасрэдна беларускім бокам ", - заявіў М. Мясніковіч.

"Наша кампанія апошнія некалькі гадоў праводзіць палітыку лакалізацыі. Напрыклад, у нашым беларускім офісе 85 прац. супрацоўнікаў - беларусы, кітайцаў толькі 15 працэнтаў. Таму мы лічым вельмі перспектыўным навучанне менавіта беларускіх спецыялістаў. Вядома, Huawei - кітайская кампанія, але мы актыўна развіваемся, а для гэтага нам патрэбныя кваліфікаваныя кадры не толькі ў Кітаі ", - заявіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Huawei Чжаа Сяабін. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040