Арганізацыя па забароне хімічнай зброі / АЗХЗ / у сераду апублікавала камюніке, у якім паведаміла, што місія АЗХЗ знайшла пераканаўчыя доказы сістэматычнага выкарыстання ў Сірыі таксічных хімікатаў у якасці зброі.
Місія АЗХЗ была створана ў красавіку гэтага года, адказвае, галоўным чынам, за расследаванне чутак аб выкарыстанні хлору і іншых відаў хімічнай зброі. У чэрвені яна пацвердзіла факт прымянення хлору і іншых таксічных рэчываў у Сірыі.
У камюніке не называецца час выкарыстання хімічнай зброі. Генеральны дырэктар АЗХЗ Ахмет Узюмджу выказаў гатоўнасць запатрабаваць ад місіі працягваць расследаванне ў Сірыі. --0--