Б. Абама абвясціў аб рашэнні ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі
  2014-09-12 16:22:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША паглыбяць і пашыраць санкцыі супраць фінансавага, энергетычнага і абароннага сектараў Расіі ў адказ на яе "незаконныя дзеянні" ва Украіне. Аб гэтым паведамляецца ў заяве прэзідэнта ЗША Барака Абамы, апублікаванай у чацвер.

У ёй Б. Абама тлумачыў, што гэтыя меры ўзмоцняць палітычную ізаляцыю Расіі і эканамічныя выдаткі для Расіі. Аб новых санкцыях будзе абвешчана ў пятніцу.

Паводле яго слоў, новыя санкцыі будуць уведзеныя, галоўным чынам, у сувязі з тым, што ў апошнім месяцы Расія працягвала парушэнне стабільнасці ва Украіне, асабліва, захаванне ваеннай прысутнасці ва ўсходніх раёнах краіны. Прэзідэнт ЗША канстатаваў, што пасля таго, як бакі, уцягнутыя ва ўкраінскі крызіс, дасягнулі ў Мінску пагадненне аб перамір'і, амерыканскі бок не заўважыў "пераканаўчых доказаў" спынення Расіяй дзеянняў, якія парушаюць стабільнасць ва Украіне. Ён заклікаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна працаваць з Украінай і іншымі міжнароднымі партнёрамі ў кантэксце мінскай дамоўленасці для дасягнення трывалага ўрэгулявання канфлікту. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040