Кожны дзень бежанцы з Украіны звяртаюцца ў Беларускі Чырвоны Крыж
  2014-09-15 14:28:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кожны дзень каля 40 бежанцаў з Украіны звяртаюцца ў Беларускі Чырвоны Крыж. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

На дадзены момант агульная колькасць маючых патрэбу ў дапамозе перавысіла тры тысячы чалавек. Большасць прыязджае ў стане моцнага стрэсу і практычна без сродкаў да існавання.

Украінцам даюць прадукты, дапамагаюць з купляй білетаў у населеныя пункты, дзе ёсць работа. А ў Гродне і Віцебску прыбыўшых з Украіны селяць у спецыяльныя цэнтры для бежанцаў.

Таксама вымушаным перасяленцам дапамагаюць наладзіць сувязь са сваякамі, якія засталіся ў неспакойных рэгіёнах Украіны. На ўсе гэтыя мэты Чырвоны Крыж выдаткаваў ужо каля 200 млн. рублёў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040