Кітайскія тураператары адмяняюць экскурсіі на Філіпіны ў сувязі з пагрозай бяспекі кітайскіх турыстаў
  2014-09-16 10:37:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія тураператары пачалі адмяняць экскурсійныя праграмы на Філіпіны ў сувязі з пагрозай бяспекі турыстаў з Кітая.

Як паведаміў найбуйнейшы інтэрнэт-тураператар КНР, кампанія ўжо задзейнічала механізм папярэджання і забеспячэння бяспекі турыстаў у выпадку надзвычайных сітуацый, прапанавала некалькім сотням турыстаў адмовіцца ад экскурсій на Філіпіны і вярнула ім поўны кошт пуцёўкі.

Паліцыя Філіпін днямі пацвердзіла, што група зламыснікаў спрабуе здзейсніць напады на пасольства і ўстановы Кітая на Філіпінах. У гэтай сувязі 11 верасня МЗС КНР, а затым і Дзяржаўнае ўпраўленне па справах турызму КНР рэкамендавалі кітайскім грамадзянам часова ўстрымацца ад наведвання Філіпін, а тым, хто знаходзіцца ў гэтай краіне, параілі праяўляць асцярожнасць. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040