Тэлекампаніі Шанхая, правінцый Гуандун і Фуцзянь прыступілі да сумеснай работы над здымкай маштабнага дакументальнага фільма "Марскі Шаўковы шлях". Карціна аб мінулым і сучаснасці Марскога Шаўковага шляху выйдзе на шырокія экраны ў кастрычніку наступнага года.
Праект фільма ўхвалены сёлета Упраўленнем па справах друку, выдавецтваў, тэлебачання, радыёвяшчання і кінематаграфіі КНР.
Карціна праз гісторыю гандлю, культурных абменаў, традыцыі і звычаі народаў, якія пражываюць уздоўж Марскога Шаўковага шляху, пакажа мінулае і сучаснасць гэтага рэгіёна. - Р -