З нагоды 65-й гадавіны ўтварэння КНР цэнтр Пекіна ўпрыгожваецца кветкамі
  2014-09-18 10:25:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекін рыхтуецца да 65-й гадавіны абвяшчэння КНР. Галоўную плошчу сталіцы і праспект Чан'ань, які перасякае ўсю цэнтральную частку горада, пачалі ўпрыгожваць жывымі кветкамі. Убранне горада будзе складацца з 750 тыс. вазонаў са свежымі кветкамі.

Гарадское ўпраўленне садова-паркавай гаспадаркі і азелянення плануе разбіць у цэнтры плошчы Цяньаньмэнь клумбу дыяметрам 50 метраў. Вакол помніка загінуўшым народным героям таксама размесцяцца жывыя кветкі. Усе клумбы будуць аснашчаны сістэмамі асвятлення.

Да нацыянальнага свята Цяньаньмэнь пачалі ўпрыгожваць кветкамі яшчэ ў 1986 годзе, з тых часоў горад ужо 28 гадоў запар не змяняе гэтай традыцыі. Больш за тое, з кожным годам убранне становіцца ўсё больш вытанчаным, адлюстроўваючы бліскучае развіццё садова-паркавай галіны і кветкавай індустрыі кітайскай сталіцы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040