На ўсходзе Кітая зарэгістравана 16 выпадкаў ліхаманкі дэнге
  2014-09-22 10:58:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб 16 выпадках захворвання ліхаманкай дэнге ў горадзе Цзяньёу усходнекітайскай правінцыі Фуцзянь паведамілі мясцовыя ўлады.

Усе заражаныя з пасёлка Дунфэн. Двое ўжо вылечыліся і пакінулі бальніцу, стан астатніх стабільны, паведамілі ў мясцовым упраўленні па ахове здароўя горада Цзяньёу.

Упраўленне заклікала ўсіх жыхароў захоўваць пільнасць да таго часу, пакуль медэксперты спрабуюць узяць распаўсюджванне хваробы пад кантроль.

Ліхаманка дэнге - гэта вірусная інфекцыя, якая перадаецца ўкусамі маскітаў, пераважае ў трапічных і субтрапічных рэгіёнах. Сімптомамі з'яўляюцца высокая тэмпература, млоснасць, сып, галаўныя і паяснічныя болі. Гемарагічны варыянт ліхаманкі суправаджаецца моцнымі ўнутранымі крывацёкамі, выкліканымі калапсам крывяносных сасудаў. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040