У правінцыі Гуйчжоу ўпершыню ўстаноўлена рэкордная ўраджайнасць рысу – звыш 1000 кг з му (15 му = 1 га). Пра гэта паведаміў сапраўдны член Акадэміі навук Кітая Се Хуаань.
Як вядома, правінцыя Гуйчжоу на 80% складаецца з гор, 10% прыпадае на рэкі, і толькі астатнія 10% прыдатны для сельскагаспадарчага асваення. На спецыяльна выдзеленых эксперыментальных участках навуковыя работнікі вырасцілі чатыры гатункі гібрыднага рысу.
"У правінцыі Гуйчжоу сабраць звыш 1000 кг збожжа з аднаго му пасеваў – вялікае дасягненне", – адзначыў акадэмік Се Хуаань. Рэкордныя паказчыкі сведчаць аб велізарным патэнцыяле далейшага павышэння ўраджайнасці збожжавых у гэтай правінцыі. Акадэмік спадзяецца, што на эксперыментальных палях будуць вырашчаны новыя высокаўраджайныя гатункі збожжавых. - Р -