Пасольства Украіны ў КНР правяло ў Пекіне дабрачынную акцыю
  2014-09-22 17:15:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасольства Украіны ў КНР арганізавала дабрачынную акцыю по зборы сродкаў для суайчыннікаў, якія перажываюць цяжкія часы.

На тэрыторыі Пасольства прадавалі футболкі з малюнкам вядомага ўкраінскага дызайнера Анжелы Лісіцы. Футболкі былі расфарбаваны ў колеры ўкраінскага сцяга.

Удзельнікі акцыі – украінцы, якія пражываюць у Кітаі, а таксама іх кітайскія і замежныя сябры – прыйшлі разам з сем'ямі і актыўна куплялі футболкі, адразу іх апранаючы. Многія людзі выказалі спадзяванне, што сваім сціплым укладам яны дапамогуць украінцам, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі.

Пасол Украіны ў Кітаі Алег Дзёмін таксама прыняў актыўны ўдзел у гэтай акцыі. Каля 300 удзельнікаў флэш-мобу, апранутых у футболкі нацыянальных украінскіх колераў, праспявалі гімн Украіны, а затым сталі, утварыўшы дзяржаўны сцяг Украіны.

Паводле падлікаў, падчас акцыі было сабрана больш за 50 тыс. юаняў ахвяраванняў. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на лячэнне ўкраінскіх ваеннаслужачых, якія атрымалі раненні падчас баявых дзеянняў, абараняючы Украіну. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040