Пры Пекінскім універсітэт заснаваны Дзяржаўны цэнтр па даследаваннях "мяккай сілы" ў сферы культуры
  2014-09-30 10:54:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пры Інстытуце міжнародных адносін Пекінскага універсітэта быў афіцыйна заснаваны Дзяржаўны цэнтр па даследаваннях "мяккай сілы" у сферы культуры. Мэта стварэння гэтай структуры - фарміраванне мазгавога цэнтра, які будзе праводзіць даследаванні па выкарыстанні "мяккай сілы" у сусветнай культуры. Цэнтр таксама будзе займацца распаўсюджваннем уяўленняў аб кітайскай культуры і сучасных кітайскіх каштоўнасцях і павышэннем нацыянальнага іміджу.

Міністр культуры КНР Цай У заявіў на цырымоніі заснавання цэнтра, што "мяккая сіла" у сферы культуры з'яўляецца важнай гарантыяй і крытэрам вымярэння ступені ажыццяўлення "кітайскай мары", і яна ў цяперашні час паступова становіцца "цвёрдай апорай" для росту Кітая. Узмацненне "мяккай сілы" ў сферы культуры дасць магчымасць стварыць спрыяльны знешні клімат для Кітая.

Цай У таксама адзначыў, што на бягучым этапе культура ўжо пачынае паступова вылучацца ў якасці ключавой стратэгічнай сферы для Кітая, таму такім своечасовым з'яўляецца стварэнне гэтага Дзяржаўнага цэнтра. Міністр выказаў спадзяванне, што структура зможа замацаваць за сабой лепшых кітайскіх і замежных спецыялістаў.

На цырымоніі было таксама абвешчана віншавальнае пасланне стваральніка канцэпцыі "мяккай сілы", дэкана Публічнай адміністрацыйнай школы ім. Кэнэдзі пры Гарвардскім універсітэце (ЗША) Джозэфа Ная.

У сваю чаргу, старшыня праўлення Дзяржаўнага цэнтра па даследаваннях "мяккай сілы" у сферы культуры Шэнь Цзяньго паведаміў, што структура запрашае для працы ў якасці членаў праўлення і спецыяльна запрошаных навуковых супрацоўнікаў вопытных спецыялістаў ад цэнтральных і дзяржаўных органаў улады, ВНУ, даследчых структур і карпарацый , цэнтр будзе цесна працаваць з дзяржавай у галіне навуковых даследаванняў, збіраць дадзеныя для выпрацоўкі нацыянальных стратэгій і спрыяць умацаванню "мяккай сілы" Кітая. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040