У Кітаі абвешчана першае за восень папярэджанне пра пагрозу смогу
  2014-10-08 10:57:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральная метэаралагічная станцыя КНР абвясціла аб увядзенні першага за восень бягучага года папярэджання "жоўтага" ўзроўню ў сувязі з пагрозай смогу. Чакаецца, што на Пекін, Цяньцзінь і правінцыю Хэбэй апусціцца "пылавая заслона".

Па прагнозах ЦМС, у паўднёва-усходняй частцы Пекіна, заходняй частцы Цяньцзіня, цэнтральных і паўднёвых раёнах правінцыі Хэбэй, паўночна-заходняй частцы правінцыі Шаньдун, цэнтральных і паўночных раёнах правінцыі Хэнань, цэнтральнай частцы правінцыі Шэньсі і іншых рэгіёнах чакаецца сур'ёзны змог. Гэты цыкл смогу можа працягнуцца да 11 дзён у сувязі з адносна слабым уздзеяннем халодных патокаў паветра на Цэнтральны і Усходні Кітай, а таксама недастатковымі ўмовамі для атмасфернай дыфузіі.

У Кітаі восень і зіма звычайна з'яўляюцца пікавым сезонам смогу. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040