Амерыканскія вайскоўцы працягнуць аказваць дапамогу Заходняй Афрыцы ў барацьбе з вірусам Эбола
  2014-10-08 15:58:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паўгадавая місія УС ЗША па барацьбе з вірусам Эбола ў Заходняй Афрыцы абыйдзецца Вашынгтону ў 750 млн. долараў. Пра гэта заявіла Міністэрства абароны ЗША.

Кіраўнік амерыканскага камандавання ўзброеных сіл Дэвід Радрыгес паведаміў на брыфінгу ў Пентагоне, што тры мабільныя лабараторыі, пабудаваныя пры дапамозе амерыканскіх вайскоўцаў у заходнеафрыканскай краінах, якія пакутуюць ад Эболы, ужо ўведзены ў эксплуатацыю.

Ён таксама заявіў, што амерыканскія вайскоўцы пабудуюць яшчэ чатыры лабараторыі ў краінах, дзе распаўсюджваецца вірус Эбола. Акрамя гэтага, раней накіраваныя ў Заходнюю Афрыку амерыканскія вайскоўцы зараз аказваюць паслугі па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, рыхтуюць мясцовых урачоў і медсясцёр і прапануюць дапамогу ў будаўніцтве аб'ектаў інфраструктуры. У наступныя шэсць месяцаў ЗША вылучаць больш за 750 млн. долараў на барацьбу з Эболай.

Згодна з планам амерыканскіх войскаў, да канца лістапада каля 4 тыс. вайскоўцаў ЗША будуць накіраваны ў Ліберыю для аказання дапамогі ведамствам аховы здароўя гэтых краін, а таксама для правядзення падрыхтоўкі ўрачоў і медсясцёр. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040