Лі Кэцян даў эксклюзіўнае інтэрв'ю УДТРК
  2014-10-13 10:00:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 12 кастрычніка даў эксклюзіўнае інтэрв'ю Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі і адказаў на пытанні аб кітайска-расійскіх адносінах, супрацоўніцтве па буйных праектах, кітайскіх рэформах і развіцці.

Лі Кэцян сказаў, што зараз кітайска-расійскія ўсебаковыя адносіны стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства паступальна развіваюцца на высокім узроўні.

Лі Кэцян адзначыў, што эканомікі Кітая і Расіі валодаюць моцнай ўзаемадапаўняльнасцю. Дзвюм краінам неабходна супрацоўнічаць не толькі ў традыцыйных галінах, але і весці больш шырокае супрацоўніцтва ў вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі, рэалізаваць узаемную выгаду.

Лі Кэцян адзначыў, што дасягнутыя Кітаем поспехі ў развіцці залежаць ад палітыкі рэформ і адкрытасці. Кітай працягне прасоўваць рэформы, будзе задзейнічаць творчыя сілы свайго шматлікага насельніцтва, каб інавацыйныя жыццёвыя сілы працягвалі праяўляцца. У той жа час дзверы адкрытасці будуць расчынены яшчэ шырэй, адкрытасць будзе садзейнічаць рэформам за кошт вывучэння перадавых сусветных вынікаў у навуцы і тэхніцы, а таксама ў гуманітарнай галіне. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040