Прэм'ер Дзяржсавета КНР прыбыў у Расію з афіцыйным візітам
  2014-10-13 10:00:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю прэм'ер Дзяржсавета КНР прыбыў у Расію з афіцыйным візітам, падчас якога, як чакаецца, будзе падпісаны шэраг пагадненняў.

Па прылёце Лі Кэцян сказаў, што кітайска-расійскія адносіны стратэгічнага партнёрства і ўзаемадзеяння ўжо перайшлі ў новую стадыю развіцця. "Я чакаю далейшага паглыблення традыцыйнай дружбы паміж Кітаем і Расіяй, а таксама пашырэння дзелавога супрацоўніцтва, каб дамагчыся большага прагрэсу ў развіцці двухбаковых сувязяў", – сказаў Лі Кэцян.

Падчас візіту Лі Кэцян правядзе 19-ю рэгулярную сустрэчу са сваім расійскім калегам Мядзведзевым, а таксама прыме ўдзел у форуме "Адкрытыя інавацыі". Прэм'ер Дзяржсавета КНР таксама сустрэнецца з прэзідэнтам РФ Пуціным.

Перад паездкай у Расію Лі Кэцян здзейсніў візіт у Германію, якая стала першым пунктам яго замежнай паездкі. Наступнай краінай, якую наведае прэм'ер Дзяржсавета КНР, стане Італія. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040